БАГНА
Хутка шырокая лясная дарога зрабілася вузкай, а потым амаль зьнікла, пераўтварыўшыся ў ледзь заўважную сьцяжынку, спачатку пясчаную, а потым – зарослую мяккай травой, не стаптаную, ня хожаную. Елкі нізка нахілілі над ёй галовы, выцягнулі лапы, так, што яны амаль краналі іх, і раз-пораз ён адводзіў іх вялікай рукой. Іх коні ішлі побач, ды потым месца ня стала хапаць, і яе белы конь трусіў ззаду за яго вялікім чорным жарабцом, у паваду. Ён пасадзіў яе перад сабой, крэпка трымаючы, раз-пораз нахіляючыся, закрываючы яе ад галінаў, рабіўшыхся ўсё больш і больш шчыльнымі, густымі.
- Зусім зарасла сьцежка! – вымавіў, нібыта самому сябе.
А былі часы, не была яна зарослай. Ён усьміхнуўся ў вусы. Хоць і шырокай таксама не была.
Памёрла бабка, ды і стала сьцежка зарастаць. А як памёрла, тое аднаму Богу вядома. Кажуць, патапіў яе нехта. Маладзец, чыю нявесту яна ў возера кінула. Аддала вужынаму цару ў жонкі. Там вір вялікі, а ў тым віры вужы віруюць, так і кіпяць. Чортава месца. Але ж на гэтым

От автора: - Ты ведаеш, што камяні растуць? – сказаў ён, нахіліўшыся да яе, і ізноў усьміхнуўся. Яго барада кранала, казытала яе шыю, вусы дакрануліся да шчакі. Сказаў таямніча, загадкава. Так, як казаў ён ім з Алексам у той закінутай хаціне напрыпачатку іх сумеснага падарожжа. Як даўно гэта было! Яна ўжо і ня памятавала. Быццам яны зрабілі вялікі круг, і апынуліся там жа, адкуль выйшлі. Толькі і яны былі ўжо другія, і ўсё вакол было другое. Яна прыціснулася да яго шчыльней, уладкавалася. Ці магла яна пра
Создана:
Обновлена:
Менеджер библиотеки
×
Выберите полку для книги