Душа Мары: Сын Каўдуна
Нашы героі ізноў з намі! Неверагодныя прыгоды, і многа каханьня.
Мара задуменна сядзела ля адчыненнага вакна. Лёгкае, халаднаватае паветра цякло ў пакой. Яна дыхала ім з асалодай. Прывілея быць багіняй – здольнасьць тварыць свае ўласныя міры. Мара любіла прахалоду і цішыню, якіх была раскоша ў яе каралеўстве. Толькі вецер мякка сьпяваў ды насьвістваў над верхавінамі, ды плыла па яго патоках крумкачыная стая.
Мара думала. Аб чым можа думаць багіня? Канешне ж, аб лёсах сьмяротных, за якія яна несла адказ. Бо ў абавязку багоў пісаць нам скрыжалі жыцця, кантраляваць іх выкананьне, ды калі-некалі ўносіць папраўкі дзеля адной ім вядомай мэты. Альбо ніякай мэты ў іх няма, і богі проста насалоджваюцца гульнёй з намі? Тое нам не вядома, ды і ня дужа цікава.

От автора: Яны сядзелі на кухні, і ўлюбёна глядзелі адзін на аднаго. Ніколі яшчэ кава не здавалася Летыціі такой смачнай, сонца – яркім, а восень – цудоўнай. Раптам яны пачулі такі знаёмы срэбны сьмех, нібыта крышталікі ільду стукаліся адзін аб другой у бакале з салодкім напоем. І на хвілінку нібыта чорным шаўковым вэлюмам закрыла сонца. Але ж хутка цень ад хмары прайшоў, і наступіў такі прывабны залаты і цёплы кастрычніцкі вечар.
https://archive.org/details/@celtic_witch

Создана:
Обновлена:
Менеджер библиотеки
×
Выберите полку для книги